Episode Details

Back to Episodes
Алана Гебрэмарыям. Вызваленне палітвязняў — калі да працэсу далучыцца Еўропа?

Алана Гебрэмарыям. Вызваленне палітвязняў — калі да працэсу далучыцца Еўропа?

Published 4 months ago
Description
Хоць праўдзівасць цытаты пра тое, што вызваленне беларускіх палітвязняў “адкладаецца на некаторы час”, і выклікала сумнеў, але сама яна лягла ў падрыхтаваную глебу. Бо анансаванага візіту прадстаўніка Трампа па Беларусі Джона Коўла да сёння няма, хоць і чакалі яго месяц таму. Як і вызвалення новай групы палітвязняў. Адпаведна, актуалізаваліся развагі пра тое, што чакае тых, хто знаходзіцца за кратамі, у выпадку спынення перамоў Вашынгтона з Мінскам і ў адсутнасць перамоў паміж Беларуссю і Еўропай… Ці мог візіт Ціханоўскай паўплываць на перамовы Коўла з Лукашэнкам і ці праўда, што на сёння Еўропа ніяк у вызваленні палітвязняў не ўдзельнічае? Калі ЗША спыняць перамовы з Лукашэкам, то і працэс вызвалення палітвязняў спыніцца, Еўропа не падхопіць ініцыятыву? Што ў гэтай сітуацыі могуць і павінны рабіць дэмсілы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае былая палітзняволеная, дэлегатка Каардынацыйнай рады (фракцыя “Моладзевы наступ”), праектная менеджарка Алана Гебрэмарыям
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us