Episode Details

Back to Episodes
Кацярына Андрэева. Помста за прафесію: пра адаптацыю і змаганне за свабоду мужа

Кацярына Андрэева. Помста за прафесію: пра адаптацыю і змаганне за свабоду мужа

Published 4 months, 1 week ago
Description
Апошнім часам у сацсетках, публікацыях СМІ і развагах экспертаў часта ўзгадваецца імя спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Беларусі Джона Коўла. Маўляў, што здарылася, чаму, як абяцаў, не едзе ў Мінск і не выцягвае з лукашэнкаўскіх турмаў палітвязняў? Сам Коўл у сацсетцы Х адказаў, што не трэба губляць веры, праца ў гэтым накірунку ідзе. І беларусы чакаюць на волі новых вызваленых. Часам забываючы, што на свабодзе людзі, якія не адзін год знаходзіліся за кратамі, сутыкаюцца з вялікімі праблемамі і выпрабаваннямі. І дадае пакут сітуацыя, калі ў закладніках у рэжыму застаюцца твае родныя і блізкія людзі. Ці здолела адаптавацца да жыцця, хай і ў вымушанай эміграцыі, але на свабодзе, і з якімі праблемамі сёння сутыкаецца? Што самае складанае давялося перажыць за кратамі і што самае складанае (або прыемнае) перажывае сёння? Пра што сведчаць кантакты заходніх палітыкаў з Лукашэнкам і ці магчыма дамовіцца з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая палітзняволеная, журналістка, публіцыстка Кацярына Андрэева
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us