Episode Details

Back to Episodes
Наталля Васілевіч. Ад малітвы Грэма “за Лукашэнку” да візіту Ціханоўскай у Кіеў

Наталля Васілевіч. Ад малітвы Грэма “за Лукашэнку” да візіту Ціханоўскай у Кіеў

Published 4 months, 2 weeks ago
Description
На фоне візіту ў Кіеў Святланы Ціханоўскай ужо неяк і забыліся на нядаўні прыезд у Мінск трампаўскага любімца — прапаведніка Грэма, арганізаваны ім “Фестываль надзеі” і на тое, як ён заклікаў “Чыжоўка-Арэну” маліцца за Лукашэнку. Адметна, што заігрыванні рэжыму з амерыканскімі пратэстантамі і евангелістамі ніяк не ўплываюць на стаўленне таго ж рэжыму да айчынных вернікаў. І не чуваць, каб вынікам малітвы “за Лукашэнку” стала вызваленне кагосьці са святароў пратэстанцкай царквы. Чаму ў сваім ТГ Наталля Васілевіч, звяртаючы ўвагу на візіт Ціханоўскай у Кіеў, нагадала чытачам, як правільна трэба хрысціцца? Ці варта разлічваць на нейкія значныя вынікі ад гэтага візіту Ціханоўскай, і якія вынікі візіту Грэма ў Мінск, апроч малітвы за Лукашэнку? Чаму з Беларусі ўпарта выганяюць святароў-палякаў, і як пазіцыю царквы змяняе набліжэнне вайны? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us