Episode Details

Back to Episodes
Аліна Харысава. Чаму візіт Ціханоўскай у Кіеў так “узбудзіў” Захараву і МЗС Расіі

Аліна Харысава. Чаму візіт Ціханоўскай у Кіеў так “узбудзіў” Захараву і МЗС Расіі

Published 4 months, 2 weeks ago
Description
Візіт Ціханоўскай у Кіеў выклікаў рэакцыю нават у прадстаўніцы МЗС Расіі Марыі Захаравай. Якая ў сваім, скажам мякка, своеасаблівым стылі правінцыйнай імперскасці паспрабавала падказаць Ціханоўскай, куды б замест Кіева варта было паехаць. Адказваць Захаравай, куды б ёй самой варта было паехаць са сваімі парадамі, беларускі бок не стаў. Што да лукашэнкаўскай прапаганды, то яна, як па адзін бок мяжы, так і па другі, ухапілася за званок Макрона Лукашэнку. Падаючы гэта ледзь не як просьбу з Парыжа аб пачатку дыялогу з рэжымам. Чаму нават у Расіі ўзбудзіліся з нагоды паездкі Ціханоўскай у Кіеў, і ці заўважылі гэтую паездку замежныя СМІ? Званок Макрона Лукашэнку — гэта асабістая ініцыятыва прэзідэнта Францыі ці зварот ад імя ўсяго ЕС? Ці можна заклік “зрабіць неабходныя крокі для паляпшэння адносін паміж Беларуссю і Еўропай” лічыць запрашэннем да пачатку дыялогу паміж Мінскам і Бруселем? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us