Episode Details

Back to Episodes
Павел Севярынец . Пра малітву за Лукашэнку, падзел дэмсіл, выбары ў КР і літаратуру

Павел Севярынец . Пра малітву за Лукашэнку, падзел дэмсіл, выбары ў КР і літаратуру

Published 4 months, 2 weeks ago
Description
Насуперак чаканням ніхто са знакавых асоб дэмакратычных сіл, якія выйшлі на свабоду цягам апошніх месяцаў, удзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду не ўзяў. Гэта тычыцца як тых, чые імёны беларускае грамадства даведалася толькі ў 2020 годзе — кшталту Віктара Бабарыкі, Сяргея Ціханоўскага і Марыі Калеснікавай, так і тых, каго актывісты апазіцыі ведаюць даўно: Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Алесь Бяляцкі, Павел Вінаградаў. Хоць усе яны і выказваюцца ў падтрымку дзейнасці існуючых стурктур дэмсіл і заклікаюць працягваць ціснуць на рэжым. Які не спыняе рэпрэсій, паралельна ведучы перамовы і гандаль палітвязнямі з адміністрацыяй Трампа. Як Павел ацэньвае стан дэмсіл у эміграцыі і ці мае сэнс існаванне такіх структур, як Каардынацыйная рада? Чаму пасля “Фестывалю надзеі” трампаўскі прапаведнік Франклін Грэм у мінусе, а Беларусь — у плюсе, і ў чым гэты плюс выяўляецца? Ці магчыма дамовіцца з Лукашэнкам пра спыненне рэпрэсій, і пра што першая кніга Севярынца, выдадзеная пасля вызвалення з турмы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, пісьменнік, былы палітвязень Павел Севярынец
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us