Episode Details

Back to Episodes
Аліса Рыжычэнка. Долар прабіў дно: што адбываецца з курсамі і коштамі ў Беларусі

Аліса Рыжычэнка. Долар прабіў дно: што адбываецца з курсамі і коштамі ў Беларусі

Published 4 months, 3 weeks ago
Description
Днямі Мінфін ЗША дазволіў яшчэ месяц краінам свету закупляць расійскую нафту на фоне сітуацыі з закрыццём Іранам Армузскага праліва. На думку экспертаў, гэтае рашэнне можа падтрымаць прыток валюты ў РФ і ўмацаваць расійскі рубель, а ўскосна — і паўплываць на курс беларускага рубля да долара. А курс долара ў абменніках апошнімі днямі паказвае, што ён ужо прабіў псіхалагічную мяжу. На фоне падзення курса долара беларусы назіраюць рост коштаў на тавары і паслугі, падаражэнне жылля і пашырэння спіса збанкрутавалых прадпрыемстваў. Што адбываецца з курсам валют і што ў такой сітуацыі рабіць тым, хто захоўваў свае зберажэнні ў доларах і еўра? Ці атрымаецца зарабіць расійскаму бюджэту на нафце ў выніку рашэння Трампа і ці здольныя беларускія НПЗ замясціць расійскіх нафтаперапрацоўшчыкаў? Якая сітуацыя ў беларускай эканоміцы і што адбываецца з прамысловасцю і з даходамі насельніцтва? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з Прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета, эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us