Episode Details

Back to Episodes
Кліменцій Кацько. Беларусы ў Чэхіі: ад вырашэння візавых пытанняў да падтрымкі школ

Кліменцій Кацько. Беларусы ў Чэхіі: ад вырашэння візавых пытанняў да падтрымкі школ

Published 4 months, 2 weeks ago
Description
Жыццё беларусаў у Чэхіі паступова выходзіць на новы ўзровень, дзе на змену часовым рашэнням прыходзіць сістэмная праца і канкрэтныя вынікі. 20 траўня ў эфіры Еўрарадыё — сузаснавальнік і праектны менеджар арганізацыі “Беларуская салідарнасць” Кліменцій Кацько. Паразмаўляем пра тое, як нашым суайчыннікам удаецца эфектыўна камунікаваць з чэшскімі ўладамі, абараняць свае правы і ўплываць на прыняцце важных рашэнняў. Асноўны акцэнт зробім на поспехах у адукацыі і культуры: арганізацыя атрымала датацыю ад Міністэрства адукацыі Чэхіі на падтрымку мовы нацменшасцей. Кліменцій распавядзе, як будуць развівацца беларускія школы і курсы, а таксама падзеліцца досведам арганізацыі “Мовы Нанова” ў Брне. Не абыдзем бокам і візавае пытанне — ці ёсць станоўчыя зрухі? Даведаемся, як аб’яднанне дыяспары дапамагае вырашаць праблемы на ўзроўні новага ўрада і чаму культурныя праекты сёння важныя як ніколі.
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us