Episode Details

Back to Episodes
Віталь Цыганкоў . “Сітуатыўныя хаўруснікі рэжыму”: ад Трампа і Пуціна да беларусаў

Віталь Цыганкоў . “Сітуатыўныя хаўруснікі рэжыму”: ад Трампа і Пуціна да беларусаў

Published 4 months, 3 weeks ago
Description
Трамп не толькі ў чарговы раз пахваліў у сваёй сацсетцы Лукашэнку, але і фактычна блаславіў на візіт у Беларусь з пропаведзямі і малебнамі свайго “духоўніка” — Франкліна Грэма. Які ў Мінску не толькі нахвальваў Лукашэнку, але і заклікаў вернікаў маліцца за яго. Але малітва спрацавала неяк не так, бо па заканчэнні арганізаванага Грэмам “Фестывалю надзеі” Лукашэнка (з блаславення Пуціна) пачаў вучэнні па прымяненні ядзернай зброі. А ў гэты час беларусы фактычна праігнаравалі выбары ў Каардынацыйную раду. За што былі названы “сітуатыўнымі хаўруснікамі рэжыму…” Пра што сведчыць факт прыезду ў Мінск Франкліна Грэма ў суправаджэнні жонкі Коўла, і што не так з “малітвай за Лукашэнку”? Што стаіць за заявамі Зяленскага пра пагрозу з боку Беларусі і за папярэджаннямі ў адрас Лукашэнкі з боку “Мадзьяра”? Чаму беларусы не адгукнуліся на заклікі прагаласаваць на выбарах у КР і ці сапраўды ў такім выпадку яны сталі “сітуатыўнымі хаўруснікамі рэжыму”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us