Episode Details

Back to Episodes
Анастасія Лузгіна. Долар па 2,8 і "сімвалічны" ВУП: разбіраемся, што адбываецца з нашымі грашыма

Анастасія Лузгіна. Долар па 2,8 і "сімвалічны" ВУП: разбіраемся, што адбываецца з нашымі грашыма

Published 4 months, 3 weeks ago
Description
Пакуль курс долара ў абменніках упэўнена трымаецца ніжэй за адзнаку ў 2,8 рубля, у многіх узнікае заканамернае пытанне: ці варта цяпер папаўняць свае валютныя заначкі, ці беларускі рубель працягне ўмацоўвацца і далей. Гэтыя ваганні адбываюцца на фоне свежых даных па ВУП, які, хоць і паказаў рост, эксперты называюць хутчэй “сімвалічным”. Разам з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной паспрабуем зазірнуць за фасад афіцыйнай макрастатыстыкі, каб зразумець, якія рэальныя працэсы стаяць за гэтым плюсам, што насамрэч адбываецца з інфляцыяй і як гэтыя лічбы адаб’юцца на нашых кашальках у бліжэйшы месяц. Не абыдзем увагай яшчэ адзін важны трэнд — паступовую змену прыярытэтаў у вырашэнні жыллёвага пытання. Усё больш людзей сёння аддаюць перавагу перад класічнай банкаўскай іпатэкай і спажывецкімі крэдытамі жыллёвым кааператывам, папулярнасць якіх прыкметна расце. Чаму беларусы ўсё часцей выбіраюць такія альтэрнатыўныя схемы, якія рызыкі яны ў сабе хаваюць і ці варта давяраць кааператывам больш, чым звыклым фінансавым інстытутам? Пра гэта і не толькі слухайце на Еўрарадыё.
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us