Episode Details

Back to Episodes
Уладзімір Жыгар. Пра “схаваную мабілізацыю”, абыход санкцый, “біг дзіл” і атакі на выбары ў КР

Уладзімір Жыгар. Пра “схаваную мабілізацыю”, абыход санкцый, “біг дзіл” і атакі на выбары ў КР

Published 4 months, 3 weeks ago
Description
Днямі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што яму стала вядома пра намер Расіі уцягнуць беларускія войскі ў сваю вайну супраць Украіны. Маўляў, у Масквы ёсць планы аперацый “па напрамках на поўдзень і на поўнач ад тэрыторыі Беларусі — альбо на чарнігаўска-кіеўскім напрамку ва Украіне, альбо супраць адной з краін НАТО”. Нібыта ў пацвярджэнне гэтых слоў Лукашэнка на мінулым тыдні правёў нараду з вайскоўцамі. Дзе казаў і пра неабходнасць пераўзбраення арміі, і пра новыя пагрозы, і шмат яшчэ пра што ў накірунку, які можна назваць падрыхтоўкай да вайны. Ці сапраўды існуюць факты падрыхтоўкі да ўцягвання Беларусі ў вайну Расіі супраць Украіны або як найменш — новага ўдару з тэрыторыі Беларусі? Ці насамрэч у Беларусі праводзіцца прыхаваная мабілізацыя, і ці гатовы беларускія прадпрыемствы станавіцца на ваенныя рэйкі? Ці дапамагаюць санкцыі ў вызваленні палітвязняў, і пра што сведчаць атакі на выбарчую кампанію ў Каардынацыйную раду? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL Уладзімірам Жыгарам
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us