Episode Details

Back to Episodes
Вольга Такарчук. Норма ці зашквар: ад рэкламы выбараў у КР да малітвы за Лукашэнку

Вольга Такарчук. Норма ці зашквар: ад рэкламы выбараў у КР да малітвы за Лукашэнку

Published 4 months, 3 weeks ago
Description
Беларусы за мяжой спрачаюцца, ці варта галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду, ці яна ўвогуле патрэбная, ці не час яе распусціць і ствараць нешта новае. Або не ствараць. Бо ўжо і так розных структур хапае, а практычных вынікаў звычайныя беларусы ад іх не заўважаюць. Нават беларусы за мяжой, не тое, што тыя, хто застаецца ў Беларусі. Аб чым спрачаюцца на беларускіх кухнях, у публічную прастору не выходзіць. Дзеля бяспекі. У афіцыйнай жа публічнай прасторы распавядаецца пра ворагаў вакол, падрыхтоўку да магчымай вайны ды малітву за Лукашэнку ад трампаўскага прапаведніка Грэма. Што паказалі выбары ў Каардынацыйную раду, і ці патрэбна беларусам гэтая структура? Рэклама выбараў у расійскіх блогераў — гэта нармальна ці зашквар? Ці дапамагаюць звароты да рэжыму і малітва за Лукашэнку ўсёй “Чыжоўка-Арэнай” у вызваленні палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us