Episode Details

Back to Episodes
"Чорная метка": ці дапаможа Лукашэнку “біг дзіл” з Трампам у выпадку вайны

"Чорная метка": ці дапаможа Лукашэнку “біг дзіл” з Трампам у выпадку вайны

Published 4 months, 3 weeks ago
Description
Украінская разведка фіксуе спробы “пераканаць Аляксандра Лукашэнку далучыцца да новых расійскіх агрэсіўных аперацый”. Пра гэта па выніках нарады з кіраўніцтвам Генштаба заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. У прыватнасці, яму стала вядома пра планы аперацый “па напрамках на поўдзень і на поўнач ад тэрыторыі Беларусі — альбо на чарнігаўска-кіеўскім напрамку ва Украіне, альбо супраць адной з краін НАТО”. Адначасова, па інфармацыі ўкраінскіх СМІ, стала вядома аб прызначэнні амбасадарам па асаблівых даручэннях, які адказвае за кантакты з беларускімі дэмсіламі, украінскага эксперта па Беларусі і Расіі Яраслава Чарнагора. Лукашэнка ж у гэты час працягвае наладжваць адносіны з Трампам. Ці сапраўды існуюць факты непазбежнага ўцягвання Беларусі ў вайну Расіі супраць Украіны альбо падрыхтоўкі новага ўдару з тэрыторыі Беларусі? Чаму Зяленскі цягне з прызначэннем амбасадара, адказнага за кантакты з дэмсіламі, і ці варта спадзявацца на тое, што Пуцін і Лукашэнка сядуць на лаву падсудных у Гаазе? Ці варта чакаць, што “біг дзіл” паміж Мінскам і Вашынгтонам будзе бліжэйшым часам, і пра што сведчыць выбарчая кампанія ў Каардынацыйную раду? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ўкраінскі палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us