Episode Details

Back to Episodes
Аляксандр Фрыдман. Не санкцыямі, так малітвай: ці адцягнуць Коўл і Грэм ад Масквы Лукашэнку

Аляксандр Фрыдман. Не санкцыямі, так малітвай: ці адцягнуць Коўл і Грэм ад Масквы Лукашэнку

Published 4 months, 3 weeks ago
Description
У чаканні візіту Коўла ў Мінск былыя палітвязні запісваюць звароты да ЗША, ЕС і “ўлад Беларусі” з заклікамі не спыняцца і дамагацца вызвалення ўсіх. Лукашэнкаўскія карнікі ў гэты ж час (відаць, каб колькасць закладнікаў не змяншалася) працягваюць праводзіць затрыманні і павялічваюць спіс “экстрэмісцкіх фарміраванняў”. Ютуб, каб была хоць нейкая раўнавага, блакіруе ўсё новыя каналы лукашэнкаўскай прапаганды. А ў гэты час Трамп і Сі на перамовах у Пекіне змяняюць пад сябе карціну свету. Якіх наступстваў для краін ЕС чакаюць еўрапейцы ад перамоў Трампа і Сі? Чым цікавы візіт прапаведніка Франкліна Грэма ў Мінск і чаму напярэдадні паездкі ў Мінск Коўл акцэнтаваў увагу на размове з Ціханоўскай? Ці варта чакаць, што адносіны паміж Варшавай і Мінскам пачнуць паляпшацца? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us