Episode Details

Back to Episodes
Таццяна Кулакевіч. Як візіт Трампа ў Кітай змяняе свет і чаго чакаць ад візіту Коўла ў Мінск

Таццяна Кулакевіч. Як візіт Трампа ў Кітай змяняе свет і чаго чакаць ад візіту Коўла ў Мінск

Published 4 months, 3 weeks ago
Description
Апошнія два дні галоўная навіна ў сусветных СМІ — візіт прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Кітай і яго перамовы з Сі Цзіньпінем. Маўляў, ад таго, аб чым па выніку дамовяцца гэтыя дзве супердзяржавы, будзе залежаць тое, у якім свеце мы будзем жыць далей. А выглядае на тое, што жыць мы будзем у двухпалярным свеце, дзе няшмат месца не толькі для такіх гульцоў, як, прыкладам, Еўрасаюз, але і для Расіі. А тым больш — для Беларусі. Што праўда, беларусаў больш цікавіць, калі будзе наступны візіт у Мінск спецпрадстаўніка Трампа Джона Коўла і чым ён скончыцца… Ці можна ўжо рабіць папярэднія высновы пра вынікі візіту Трампа ў Кітай і ў чым важнасць яго сустрэчы з Сі? Як гэты візіт і дамоўленасці, падчас яго дасягнутыя, адаб’юцца на геапалітычнай сітуацыі ў свеце і якім чынам гэта закране Беларусь? Як развіваюцца амерыкана-беларускія адносіны і ці варта чакаць “біг дзіл” па выніку бліжэйшага візітул Коўла да Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктарка навук, прафесарка паліталогіі ва Універсітэце Паўднёвай Фларыды Таццяна Кулакевіч.
Listen Now

Love PodBriefly?

If you like Podbriefly.com, please consider donating to support the ongoing development.

Support Us