Episode Details
Back to Episodes
Пагутарылі з францускім дэпутатам, чыю старонку ў Беларусі прызналі экстрэмісцкай
Published 2 years ago
Description
Суд Мядзельскага раёну прызнаў экстрэмісцкай старонку ў сацыяльнай сетцы Х (былым Твітэры), якая належыць францускаму дэпутату Фрэдэрыку Пэці. У парлямэнце Францыі Пэці ўзначальвае групу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі. Як ён зацікавіўся беларускімі справамі, якое месца Беларусь займае ў францускай палітыцы і на якіх умовах можна вяртаць эўрапейскіх амбасадараў у Менск — пра гэта Фрэдэрык Пэці расказаў у праграме «ПіК Свабоды».