Episode Details
Back to Episodes
Абмяркоўваем заявы Паліны Шарэнды-Панасюк: Ніякага гандлю з Лукашэнкам, толькі ціск санкцыямі
Published 1 year, 8 months ago
Description
Каб выйсьці на волю, палітвязьні пасьля катаваньняў мусяць напісаць прашэньне аб памілаваньні, зьняцца ў прапагандысцкім фільме і падпісаць паперы аб супрацоўніцтве зь сілавікамі. Пра гэта расказала былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая заклікала да жорсткай эканамічнай блякады рэжыму Лукашэнкі. У жывым эфіры „ПіКу Свабоды” разам з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай і галоўнай рэдактаркай “Хартыі-97” Натальляй Радзінай абмяркоўваем найважнейшыя заявы былой палітзьняволенай, а таксама пагаворым пра тое, што можа прымусіць улады вызваліць палітвязьняў, што паўплывала на тое, што Паліне не сталі дадаваць новы тэрмін і ёй удалося пакінуць Беларусь.